«Таямніцы Усяслава Чарадзея»

Печать

Маршрут: Гродна –Паставы - Браслаў -- Полацк– Гродна Полацк...

Горад-патрыярх, горад-летапісец, радзіма Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны, волат беларускай гісторыі, не вывучаны і не разгаданы да канца. З глыбіні стагоддзяў, перажыўшы бурныя падзеі ў жыцці свайго народа, захаваліся да нашага часу шматлікія полацкія святыні.

Спатканне з Полацкам – спатканне з вечнасцю. Гэта вечнасць сустрэне ў сцен святой Сафіі, паглядзіць вачамі фрэсак царквы Еўфрасінні Полацкай. З гісторыяй гэтага горада злучаны незвычайныя лёсы княгіні Рагнеды і князя Усяслава-Чарадзея, манашкі-асветніцы Еўфрасінні, Сімяона Полацкага, першадрукара Францыска Скарыны і шматлікіх іншых.

1 дзень Выезд з Гродна. Падарожная інфармацыя. Прыезд у Паставы. Шчаслівы той, хто бачыў Паставы... Прыблізна так напісала ў сваіх мемуарах вядомая польская пісьменніца ХІХ ст. Габрыэля Пузына. Час толькі ўзмацніў шчаслівыя эманацыі горада, які магічна прываблівае да сябе як тых, хто адчуў у сябе пакліканне яго наведаць, так і тых, хто ўжо блукаў па ягоных вуліцах. Між іншым, Паставы чакаюць і Цябе, каб упэўніць у тым, што шчасце на свеце ёсць. У цэнтральнай частцы горада на ўзвышанай паўвыспе правага берага ракі Мядзелка высока ўзнімаецца прыгожы чырвоны неагатычны касцёл святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага зачацця найсвяцейшай Марыі Панны. Ён пабудаваны на Гарадзішчы Востраў у 1898 – 1904 гг. з фундацыі сястры К. Тызенгаўза Марыі Пшаздзецкай архітэктарам Артурам Гойбелем. Пры касцёле створаны невялікі, але цікавы музейчык. Архітэктурны ансамбль былой Рынкавай плошчы. Архітэктурны ансамбль былой Рынкавай плошчы (пазнейшая назва – плошча Свабоды; сучасная – плошча Леніна) – гэта адна з яскравых гістарычных адметнасцяў Паставаў. Царква Свяціцеля Мікалая-Цудатворцы. Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, размешчаная на цэнтральнай плошчы горада. Палац Тызенгаўза ў Паставах. Палац Тызенгаўза у Паставах пачаў будавацца ў другой палове ХVІІІ ст. Антоніем Тызенгаўзам, а завершаны яго пляменнікам Канстанцінам. У розны часы ў палацы дзейнічаў тэатр, балетная і музычная школы, ў якіх навучаліся і выступалі дзеці з мястэчка і навакольных вёсак. Некаторыя з іх дасягнулі вялікіх поспехаў, як напрыклад, танцоўшчыкі Апалонія Дарэўская, Адам Бжазінскі, Андрэй Кухальскі. Зараз палац адрэстаўрыраваны і прымае шматлікіх турыстаў. Ёсць невялікі музей і кавярня "У Антонія". Прыезд у Браслаў. Аглядная экскурсія па Браславу. Экскурсанты ўбачаць гістарычная забудова XIX — 1-я пал. ХХ стст., наведаюць касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (1826), магілу Станіслава Нарбута, царкву Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (1897).

Прыезд у Полацк. Засяленне ў гатэль «Парус». Гостиница «Парус» расположена в новом современном здании спортивного комплекса в городе Полоцке на берегу реки Западная Двина. На одной улице с нами находятся культурные, исторические и художественные памятники: Свято-Покровская церковь, Детский музей, Свято-Богоявленский собор, Полоцкий центр Ремесел и Национальных культур, Краеведческий музей, Софийский собор.

2 дзень Сняданак, кафе «Хваля» Аглядная экскурсія па Полацку (ніжні замак з абарончым валам Івана Грознага, комплекс будынкаў былога езуіцкага калегіума - акадэміі - кадэцкага корпуса, Богаяўленскі сабор -. Помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, домік Пятра I Старажытнае гарадзішча, Чырвоны мост, помнік першадрукару Ф Скарыну і іншае). Агляд Верхняга замка з наведваннем Сафійскага сабора - жамчужыны старажытнарускага дойлідства (XI - XVIII стагоддзя). Экскурсія ў «Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр» - цэнтр духоўнага жыцця і асветы ў Полацку ў стагоддзі XII. Наведванне Спаса-Праабражэнскага сабора - пярліна полацкай школы дойлідства, месца знаходжання мошчаў Ефрасінні Полацкай і знакамітага Крыжа Ефрасінні. Фрэскавы жывапіс XII стагоддзя. Музей гісторыі беларускага кнігадрукавання - знаёмства з жыццём і дзейнасцю першадрукара Францыска Скарыны - вучонага асветніка - гуманіста і патрыёта роднай зямлі, ці музей ткацтва. Канцэрт арганнай музыкі па нядзелях у (за дадатковую аплату)- па жаданню

Ад'езд у Гродна

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…